Прэмія імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў

Пераможца атрымае ад Дабрачыннага фонду «Вяртанне» чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а. Падаць заяўку можна да 30 чэрвеня.

Прэмія за найлепшую перакладную кнігу заснаваная ў 2016 г. у гонар выдатнага беларускага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана (1934 – 2005) і носіць яго імя. Сузаснавальнікамі прэміі з’яўляюцца Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і Міжнародны дабрачынны Фонд "Вяртанне".

Узнагарода будзе ўручаная перакладчыкам за найлепшую мастацкую кнігу, перакладзеную на беларускую мову і выдадзеную ў папяровым або электронным варыянце цягам 2016 года.

Пераможца атрымае ад Дабрачыннага фонду «Вяртанне» чэк на суму, эквівалентную 2000 у.а.

Падаць заяўку можна да 30 чэрвеня.

Заяўка павінна ўтрымліваць наступныя звесткі:

а) інфармацыя пра намінатара, што вылучае твор на Прэмію: кантактныя нумары тэлефонаў і адрасы;

б) назву кнігі, выдавецтва, месца і год выдання;

в) імя (імёны) перакладчыка (перакладчыкаў) і па магчымасці іх кантактныя дадзеныя.

Правам намінавання на Прэмію валодаюць выдаўцы, творчыя аб’яднанні, аргкамітэт Прэміі, сябры журы і самі перакладчыкі. На іх ляжыць абавязак прадставіць да 30 чэрвеня на разгляд журы прэміі электронныя версіі і (калі датычыць) два папяровыя асобнікі намінаваных кніг. Папяровыя асобнікі прымаюцца ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў (220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31-906), электронныя варыянты дасылайце на адрас: konkurs.pierakladau@gmail.com.

Першым пераможцам прэміі стаў перакладчык фінскага эпасу "Калевала" Якуб Лапатка.

Склад журы прэміі будзе абвешчаны пазней.

Сачыць за абнаўленнямі можна тут!




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: