Прэмію Арсенневай уручаць 10 верасня

Сярод намінантаў — аўтары «Новага Часу» Уладзімір Арлоў і Марыя Мартысевіч.
10 верасня ў кафэ “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца ўручэнне прэміі Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі. Цырымонія ўзнагароджання пачнецца а 19.00, на імпрэзе будзе названы пераможца.

У кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду ўвайшлі 3 кнігі:

Уладзімір Арлоў "Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань". Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Надзея Артымовіч "Краявід з невідочнай памылкай". Выдавецтва “Праграмная рада тыднёвіка «Ніва»”, Беласток.
Марыя Мартысевіч "Сарматыя". Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
 
Прыз прэміі сёлета складае 4000 беларускіх рублёў.

 У склад журы прэміі сёлета ўвайшлі паэт і загадчык літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі, паэтка, перакладчыца і літаратуразнаўца Марыяна Кіяноўская, літаратуразнаўца і доктар філалагічных навук Анжэла Мельнікава, паэтка і бард Лера Сом, паэт і арганізатар літаратурных мерапрыемстваў Дзмітрый Строцаў.

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.
 
Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 годзе і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”, другім — Алесь Разанаў з кнігай “Перавыбранае”.

 Падзея ў Facebook і “Вконтакте”.

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!