Прэмію Гедройця атрымаў Зміцер Бартосік

У Мінску прайшло ўручэнне галоўнай літаратурнай узнагароды Беларусі — Прэміі Гедройця. Эксперты вырашылі аддаць перамогу Зміцеру Бартосіку з творам «Быў у пана верабейка гаварушчы».

Другое месца заняў твор Людмілы Рублеўскай «Дагератып», а трэцяе — Адам Глобус і яго твор «Зваротная песпектыва».

Агулам на прэмію сёлета прэтэндавала сем літаратараў. Сярод прэтэндэнтаў былі , Андрусь Горват з гісторыямі, сабранымі ў «Радзіва „Прудок“. Дзённік», Сяргей Календа і «Падарожжа на край ложка», Валер Гапееў «Ноч цмока» і Аляксей Талстоў з творам «Апоўначы на сіялімскім мосце»

У папярэднія гады Прэмія Гедройця была прысуджана:

2012 — Павал Касцюкевіч «Зборная Рэспублікі Беларусь па негалоўных відах спорту»

2013 — Уладзімір Някляеў «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

2014 — Ігар Бабкоў «Хвілінка»

2015 — Віктар Казько «Час збіраць косці»

2016 — Макс Шчур «Завяршыць гештальт»


Чытайце наш падрабязны рэпартаж. Перамог гаварушчы верабейка і беларуская літаратура 


Чытайце таксама: "Ці атрымае Бартосік прэмію Гедройца"



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: