Прэзентацыя абноўненай настолкі «Паўстанцы» — у бары «Каліноўскі»

Прэзентацыя настольнай гульні «Паўстанцы» адбудзецца ў нядзелю, 15 снежня, у бары «Каліноўскі». На прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з гульнёй і пагуляць!

Паўстанцы — беларуская настольная гульня, якая прапануе паглыбіцца ў атмасферу далёкага 1863-а года і заняць месца знакамітай гістарычнай асобы (Каліноўскага, Урублеўскага, Мураўёва і інш), альбо ў якасці простага беларуса паўплываць на зыход паўстання. Упершыню «Паўстанцы» выйшлі ў 2013 годзе і набылі вялікую папулярнасць.

За шэсць гадоў існавання гульні было сабрана шмат водгукаў, назапашаны стос ідэй — і цягам карпатлівай працы з’явілася другая рэдакцыя настолкі «Паўстанцы».

У другой рэдакцыі славутая гульня набыла новы выгляд і стала больш дынамічнай, пашырылася яе гістарычнае напаўненне, а таксама з’явіліся два дадаткі — «Праклён» і «Падзеі».

Цяпер яшчэ ідуць апошнія дні кампаніі па перавыданні гульні. Тыя, што падтрымае выданне, могуць атрымаць цікавыя лоты, такія як Ільняны чахол, паўстанцкія сцікеры і значакі часоў Паўстання.

Запрашаем у нядзелю, 15 снежня, у 15.00 на прэзентацыю настольнай гульні "Паўстанцы" ў бары "Каліноўскі" (Мінск, вул. Зыбіцкая 4). Падчас прэзентацыі можна будзе пазнаёміцца з гульнёй і пагуляць!





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: