Прэзентацыя альманаха і археалагічны летнік у Крэва

Мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскі замак» запрашае ў Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры  27 чэрвеня на ўрачыстую прэзентацыю другога нумару альманаха «KREVA INCOGNITA».
У праграме:
сустрэча з аўтарамі альманаха
запіс у валанцёры археалагічнага сезону 2019/2020 гг.
іншыя цікавосткі
Месца правядзення: Мінск, вул. Багдановіча, 13
Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

Прэзентацыя ладзіцца ў межах ўрачыстага адкрыцця археалагічнага сезону 2019-2020 у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць). Археалагічны летнік, які ладзіцца фондам «Крэўскі замак» сумесна з Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі Беларусі, пройдзе сёлета з 15 па 28 ліпеня 2019 года.

Чарговы нумар альманаха прысвечаны гісторыі Першай сусветнай вайны ў Крэве і змяшчае матэрыялы, якія друкуюцца ўпершыню і заснаваны на шматгадовых даследваннях нашых аўтараў.

Сярод астатняга — вынікі даследвання Юравай гары і зрэз матэрыяльнай спадчыны Крэўскай зямлі-2018 ад РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства».

Падзея ў сацыяльных сетках: 
FB
VK

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: