Прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы» пройдзе 17 лістапада Мінску

Прэзентацыя кнігі «Насыпаць горы»  з удзелам аўтаркі журналісткі рэпартажніцы Малгажаты Шэйнэрт, а таксама перакладчыцы Марыі Пушкінай адбудзецца 17 лістапада ў «Прэс-клубе» (Веры Харужай, 3), а 19:00.

Прэзентацыя пройдзе ў рамках «Месяца польскай літаратуры з кнігарняй Логвінаў». 

Крыху пра кнігу. «Насыпаць горы. Палескія гісторыі» – гэтак называецца прысвечаная феномену  Палесся  кніга  – а яе беларуская версія выйшла нядаўна  ў  выдавецтве «Логвінаў» –  вядомай польскай журналісткі-рэпартажніцы  Малгажаты Шэйнэрт. Гэта таленавіта закручаны  ўсёахопны аповед пра рэгіён, дзе поруч жылі беларусы, палякі, літоўцы, украінцы і габрэі. Але таксама і тутэйшыя — палешукі, для якіх радзіма — гэта не гісторыя ці палітыка, а месца чалавека ў космасе. Гэта застылы ў часе свет магнатаў, паноў і сялян, прамыслоўцаў, гандляроў і цадыкаў, а таксама яго драматычны фінал.

Малгажата Шэйнарт нарадзілася ў 1936 годзе ў Варшаве. Дэбютвала ў 1972 годзе рэпарцёрскай кнігай пра Амерыку. Была шэфам рэпартажнага аддзела «Газэты Выборчай».

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: