«Псіхасаматыка» ў Вільні (фотарэпартаж)

3 снежня ў віленскім клубе «Loftas» Лявон Вольскі сабраў аншлаг і прэзентаваў свой новы альбом «Псіхасаматыка».

Ахвочых трапіць на канцэрт было так шмат, што яго пачатак быў адкладзены больш чым на гадзіну: маўляў, пасля абнаўлення прапускная здольнасць клуба знізілася.



Першая частка была акустычна-лірычная. Пасля невялічкага перапынку Лявон Вольскі заклікаў прысутных танчыць і адрывацца пад драйвовыя песні  з новага альбома і добра ўсім знаёмыя старыя.




Чытайце таксама:

Лявон Вольскі: двухбаковая «Псіхасаматыка»




Нагадаем, што  «Псіхасаматыка» запісана на грошы, сабраныя падчас краўдфандынгавай кампаніі. У ёй прынялі ўдзел больш за 600 чалавек з 30 краін свету. Паслухаць і бясплатна спампаваць кружэлку можна на сайце: www.lavonvolski.com




Фота Аляксандры Фурсікавай


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: