«Песні тралейбусных рагуляў»

«Будзьма беларусамі!» запрашае на сустрэчу з палітолагам і сацыялінгвістам Уладзіславам Гарбацкім, які прэзентуе свой дэбютны зборнік апавяданняў-казак «Песні тралейбусных рагуляў». 


Кніга выйшла ў самым пачатку лета 2016 года ў брытанскім выдавецтве belarusians.co.uk і пакуль даступная ў Беларусі толькі ў электронным фармаце на партале kniharnia.by.

Сустрэча пройдзе 19 лістапада з 16 да 18.00 у Мінску ў культурніцкай прасторы “Тартак” (вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4 паверх, уваход за ТЦ “Мост”).

 Уваход вольны.

Акрамя сустрэчы з аўтарам вас чакае яшчэ адзін госць – Ігар Іваноў, выдавец belarusians.co.uk (Лондан).


budzma.by



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: