Прынесці свае кнігі, а з паліц узяць нешта новае. У Жлобіне з'явілася вулічная бібліятэка

Яркія стэлажы для буккросінгу з'явіліся ў Жлобіне. Браць і прыносіць кнігі можа кожны ахвотны.

Вулічную бібліятэку ўсталявалі на вуліцы Дзяржынскага, паведамляе мясцовае выданне «Новы дзень».

Адзначаецца, што побач з зонай буккросінгу размешчаны дзіцячая гарадская бібліятэка і тэматычныя лаўкі.

Бібліятэка ўяўляе з сябе пяць яркіх стэлажаў рознага колеру, куды кожны можа прынесці ўжо прачытаныя свае кнігі, а з паліц ўзяць нешта новае.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: