Радасцю звыш адорыць Парыж!

Літаратурны музей Максіма Багдановіча і праект #дружбанаколесах запрашаюць на канцэртны марафон у падтрымку аўтапрабегу для людзей з інваліднасцю і без.

Парыж!.. Горад-мара і горад мары калі не для кожнага, то для многіх. Але ці робім мы крокі да сваёй мары? Ці рухаемся да яе? Ці імкнёмся?

Удзельнікі праекта #дружбанаколесах мараць, робяць мару сваёй мэтай і здзяйсняюць яе! Іх мара – убачыць Еўропу, наведаць самыя цікавыя і прыгожыя мясціны, пабачыць веліч і вытанчанасць еўрапейскіх сталіц. І мара ўжо збываецца! Удзельнікі асаблівага маршруту ўжо наведалі Брэст, Калінінград, Варшаву, Гданьск, Берлін, Пірну, Прагу. Наступная вандроўка, трэцяя па ліку, – самая рамантычная: на мэце – Парыж. Якія прыгоды напаткалі вандроўнікаў #дружбынаколесах у мінулыя гады, і чаго чакаюць яны ад самай рамантынай сталіцы, вы зможаце даведацца падчас канцэрта.

Але для здзяйснення мар не заўсёды дастаткова аднаго жадання. Матэрыяльная рэальнасць таксама мае месца быць. Зараз удзельнікам праекта не хапае невялікай сумы грошай да канчатковага дасягнення мэты.
Каб кожны з нас змог убачыць, ЯК трэба марыць і мары здзяйсняць, і ў падтрымку праекта #дружбанаколесах мы ладзім адмысловы канцэрт-марафон.

У кацэртнай праграме ўдзельнічаюць:
Раман Абрамчук;
Міхал Бараноўскі;
Кацярына Ваданосава і Fantasy Orchestra;
Аляксей Жбанаў;
Уладзь Лянкевіч;
Андрусь Такінданг.

Канцэртны марафон адбудзецца 27 чэрвеня ў 19:30 у літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце)). Уваход вольны.

Старонка мерапрыемства ў сацыяльных сетках: Вконтакте, facebook.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!