«Радыё Марыя» ў Беларусі запусціла тэставую версію

Паслухаць тэставае вяшчанне каталіцкага радыё можна ў Інтэрнэце.


25 верасня ў касцёле святога Роха (св. Тройцы) на Залатой Горцы ў Мінску прайшла святая Імша ў інтэнцыі «Радыё Марыя» ў Беларусі. Удзельнікам Імшы таксама паказалі прэзентацыю радыёстанцыі і правялі пробны запуск трансляцыі. Новае каталіцкія радыё ўжо запусціла сваю тэставую версію ў Інтэрнэце на старонцы www.roh.by

Паслухаць тэставае вяшчанне «Радыё Марыя» ў Беларусі можна таксама па гэтым адрасе.

Нагадаем, у «Радыё Марыя» ў Беларусі новы дырэктар - кс. Аляксандр Улас. Ужо выбрана і ўзгоднена месца для студыі — непадалёк ад цэнтру Менску, на вуліцы Чайкоўскага, у прыватным доме з утульным панадворкам.


Паводле katolik-gomel.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: