Ракуцёўскае лета-2019 (фотарэпартаж)

Кожны год, пачынаючы з 1983 года, у фальварку Ракуцёўшчына збіраюцца аматары і прыхільнікі беларускай культуры на Свята паэзіі і песні. Прапануем вам фотарэпартаж з фестывалю "Ракуцёўскае лета-2019", які прайшоў 28 ліпеня ў літаратурна-мемарыяльным музеі Максіма Багдановіча.


Мерапрыемства пачалося каля двух валуноў, усталяваных у 1977 годзе. Адзін з іх сімвалізуе свечку, якая ніколі не згасае, на другім выбіты радкі з «Санэта» М. Багдановіча.

Маргарыта Пярова — галоўная госця свята, унучатая пляменніца Луцкевічаў, зараз пражывае ў С.Пяцярбургу (яе бабця Эмілія была пляменніцай гаспадара Вацлава Лычкоўскага, а маці бабці Эміліі — Зоф’я была другой жонкай Яна Баляслава Луцкевіча).
Маргарыта Пярова (у цэнтры)

Маргарыта Пярова (у цэнтры)


Маргарыта Сяргееўна з’яўляецца захавальніцай сямейнага архіву Луцкевічаў, спадчынніцай сям’і, якая прыймала паэта ў 1911 годзе. Яна паказала два фатаздымкі, зробленыя Лявонам Луцкевічам прыблізна паміж 1977 і 1981 гадамі, на якіх можна ўбачыць маці Маргарыты Сяргееўны і Уладзіміра Грышаля, сына арандатара маёнтка.

З тортам-караваем гасцей сустракае Настасся Сярболіна, загадчыца філіялу "Фальварак Ракуцёўшчына" Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Да пачатку сцэнічнай часткі фэста яшчэ ёсць час, каб азнаёміцца з экспазіцыяй фальварку і наваколлем.

Супрацоўнікі маладзечанскага дзіцячага цэнтра культуры "Расток" па традыцыі робяць вянкі для сябе і ўсіх жадаючых, праводзяць майстар-клас. Па іх меркаванню, этнічны вянок — галоўны сімвал свята, які складаецца з мясцовых зёлак і раслін: біжма, залатарніка, бусельніка цыкутавага, катоўніка, бярозкі, аўса, зверабоя, усялякія лекавыя травы. Кажуць, калі сплесці вянок, то зёлкі адразу становяцца лекавамі і чароўнымі.

У цянёчку паміж бярозамі гармонік Аляксей грае і спявае разам з наведвальнікамі фэста.

Свае працы прэзэнтавалі майстры з Мінска і Маладзечаншчыны.


Сцэнічная літаратурна-музычная імпрэза “Пацеркі зор” пачалася з верша "Пагоня" ў выкананні навуковай супрацоўніцы музея Максіма Багадновіча Валянціны Кароткінай.

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За Краіну радзімую жах,
Успомню Вострую Браму святую
І ваякаў на грозных канях.

Таксама перад прыстутнымі выступіў Міхаіл Рыбакоў (дырэктар дзяржаўнага музея беларускай літаратуры).


Міхаіл Рыбакоў зачытаў урывак з верша-санета “Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі”. Па яго меркаванні, “мы заўжды шукаем нацыянальную ідэю і не заўважаем, што вось тое, што маем вакол сябе, што памятаем, тое, што мы збіраемся на гэтыя святы, што ганарымся нашымі вядомымі суайчыннікамі, і ёсць нацыянальная ідэя, гэта і ёсць гонар беларусаў праз нашу нацыянальную памяць. Багдановіч — адна з тых кветак, якая ўзбагачае беларускую культуру. Вянок — сімвал Беларусі, людзей, апантанных багаццем роднага краю. Мы ўсе розныя, але разам ствараем нешта прыгожае, нешта тое, што грэе нашу душу, што робіць светлым наш шлях”.

Раіса Казановіч, начальнік аддзела культуры Маладзечанскага райвыканкама, заўважыла, што гэта «сустрэча не толькі паэтаў і пісьменнікаў, але таксама людзей, якія любяць беларускае слова, беларускую зямлю, шануюць традыцыі».

Падчас прамовы са сцэны Маргарыта Пярова адзначыла, што “самае галоўнае — мы павінны пасля сябе нешта пакінуць, нашыя запісы, здымкі, бібліятэку, таму што, гэта галоўнае, гэта больш вартаснае, чым аўто, мэбля, і тое, што застаннеца з нашымі продкамі". Таму яна заклікала "пісаць, шукаць, каб нешта пакінуць сваім нашчадкам, а Максіму — вянок”.


Падчас фэсту выступілі ансамбль "Асалода" (Раеўскі цэнтр культуры), гурты "Рэха", "Балцкi субстрат”, "Гарадскi вал", барды Алесь Камоцкi, Iгар Палынскi, паэты Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Антаніна Хатэнка, спявак Ян Жанчак, а таксама сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі: Валерый Максiмовiч, Бажэна Ганушкiна, Алена Басiкiрская.

Усе жадаючыя мелі магчымасць праверыць і паглыбіць свае веды пра Ракуцёўшчну, яе жыхароў і гасцей у той час, калі Максім Багадановіч упершыню сюды патрапіў, прыняўшы ўдзел у квэсце па экспазіцыі.

Пераможцы квэсту

Пераможцы квэсту


Дзеці і дарослыя ўзялі ўдзел у гульнях “Кніганоша”, “Літаратурны кракадзіл”, “Музейная шуфлядка” і інш.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: