Расклад праваслаўных літургій па-беларуску ў лютым

Дзе ў лютым будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску.
Мінск і Мінская вобласць

1 лютага, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”, штосуботу)
 8:30 — Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы , г. Заслаўе, Мінскі р/н

7 лютага, пятніца — свяціцеля Грыгорыя Багаслова, архіепіскапа Канстанцінопальскага (389)
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

8 лютага, субота — свяшчэннапакутнікаў Мікалая Мацкевіча (1937), Уладзіміра Талюша (1938), Парфірыя Рубановіча (1943), прасвітараў Мінскай епархіі
7:30 (8:00) — сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”, штосуботу)
 
9 лютага — Нядзеля пра мытара і фарысея. Памінанне ўсіх спачылых, якія пацярпелі ў час ганенняў за веру Хрыстову
8:30 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, г. Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) (кожную 2-ю нядзелю месяца)
9:00 – царква ў гонар Сабору беларускіх святых, в. Любань, Вілейскі р/н
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н

14 лютага, пятніца — перадсвята Стрэчання Гасподняга
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

15 лютага, субота - Стрэчанне Госпада Бога і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
 
21 лютага, пятніца - Адданне свята Стрэчання Гасподняга
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

22 лютага, субота — Усяленская памінальная (мясапусная) субота. Свяшчэннапакутніка Васіля Ізмаілава прасвітара (1930)
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)

23 лютага — Нядзеля мясапусная, аб страшным судзе. Свяшчэннапакутнікаў Пятра Грудзінскага і Валерыяна Навіцкага, прасвітараў (1930)
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н
 10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. “Няміга”)

29 лютага, субота - Усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)


Гродна

1 лютага, субота
9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
9.00 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
 
2 лютага, нядзеля 33-я пасля Пяцідзясятніцы
9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
 (кожную 1юю нядзелю месяца)

8 лютага, субота — свяшчэннапакутнікаў Мікалая Мацкевіча (1937), Уладзіміра Талюша (1938), Парфірыя Рубановіча (1943), прасвітараў Мінскай епархіі
9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
 
15 лютага, субота — Стрэчанне Госпада Бога і Збаўцы нашага Іісуса Хрыстаа
9.00 — царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
9.00 — Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23

16 лютага — Нядзеля пра марнатраўнага сына. Пасвята Стрэчання Гасподняга. Праведных Сімяона Богапрыімца і Ганны-прарочыцы. Свяціцеля Сімяона, епіскапа Полацкага, епіскапа Цвярскога (1289)
9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90
 (кожную 3юю нядзелю месяца)

22 лютага, субота - Усяленская памінальная (мясапусная) субота. Свяшчэннапакутніка Васіля Ізмаілава прасвітара (1930)
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6
 
23 лютага — Нядзеля мясапусная, аб страшным судзе. Свяшчэннапакутнікаў Пятра Грудзінскага і Валерыяна Навіцкага, прасвітараў (1930)
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 4-юю нядзелю месяца)
9:30 – царква Кірылы Тураўскага (Свята-Ўладзімірскі прыход),
вуліца Перамогі, 5 (кожную апошнюю нядзелю месяца)

29 лютага, субота - Усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6

Гомельская вобласць

7 лютага, пятніца — свяціцеля Грыгорыя Багаслова, архіепіскапа Канстанцінопальскага (389)
9:00 – царква Аляксандра Неўскага, г. Рагачоў, вул. Саннікава, 11 (штомесяц)

_________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у
беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных
службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме –
спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць
беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: