Расклад праваслаўных літургій па-беларуску ў снежні

Дзе ў снежні будуць служыць праваслаўныя літургіі па-беларуску.

Мінск і Мінская вобласць
1 снежня - Нядзеля 24-я пасля Пяцідзясятніцы.
9:00 – царква ў гонар Сабору беларускіх святых, в. Любань, Вілейскі р/н

6 снежня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)
7 снежня, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)
8:30 - Кафедральны сабор Пераяўлення Збаўцы , г. Заслаўе, Мінскі р/н

8 снежня - Нядзеля 25-я пасля Пяцідзясятніцы – Адданне свята Уводзінаў у храм
Найсвяцейшай Багародзіцы
8:30 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай, г. Мінск, вул. Янкоўскага, 2 (Сухарава) (кожную 2-ю
нядзелю месяца)
facebook.com, arhangelhram.by
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н
13 снежня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

14 снежня, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)

20 снежня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

21 снежня, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)

27 снежня, пятніца
9:00 – царква св. пакутніцы Таццяны, г. Мінск, вул. Русіянава, 50 (Уручча) (штопятніцу)

28 снежня, субота
7:30 (8:00) – сабор святых Пятра і Паўла, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4 (ст.м. “Няміга”) (штосуботу)

29 снежня - Нядзеля 28-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай , г.п. Івянец, Валожынскі р/н
10:40 – царква свяціцеля Кірылы Тураўскага, г. Мінск, вул. Кірылы і Мяфодзія 7/1 (ст.м. “Няміга”)

Гродна
1 снежня - Нядзеля 24-я пасля Пяцідзясятніцы
9.00 – царква ў гонар Каложскай іконы Божай Маці, вул. Каложа, 10
(кожную 1юю нядзелю месяца)
kalozha.by

7 снежня, субота
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,
9.00 - Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23

14 снежня, субота
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа,6

15 снежня - Нядзеля 26-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква Сабору беларускіх святых (верхні храм), праспект Янкі Купалы, 90
(кожную 3юю нядзелю месяца)
svbs.by

21 снежня, субота
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6
9.00 - Свята-Пакроўскі кафедральны сабор, вул. Элізы Ажэшка, 23
22 снежня - Нядзеля 27-я пасля Пяцідзясятніцы
9:00 – царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай (прыход прападобнамучаніка Серафіма
Жыровіцкага), вуліца Дамейкі, 7 (кожную 4-юю нядзелю месяца)

28 снежня, субота
9.00 – царква святых Барыса і Глеба, вул. Каложа, 6

29 снежня - Нядзеля 28-я пасля Пяцідзясятніцы
9:30 – царква Кірылы Тураўскага (Свята-Ўладзімірскі прыход),
вуліца Перамогі, 5 (кожную апошнюю нядзелю месяца)
_________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у
беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных
службах.

Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме –
спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць
беларускамоўных службаў у сваёй царкве.

Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага
раёна) штопятніцу а 17ай гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца
Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна
памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:

Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
Ларысы Геніюш (7 красавіка)
Максіма Багдановіча (25 мая)
(Падрабязней – на сайце сабора)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: