Разам. Літаратары і гуманітарыі ладзяць акцыю салідарнасці

Акцыя салідарнасці беларускіх літаратараў і гуманітарыяў з удзельнікамі сакавіцкіх пратэстаў адбудзецца заўтра, 18 красавіка. Запрашаем на адкрытыя чытанні "Разам. Жывое слова ў абарону свабоды" ў кнігарню "Логвінаў" а 17.30.


Інтэлектуальны марафон праводзіцца ў знак салідарнасці з усімі, хто ўдзельнічаў у сакавіцкіх пратэстах і дэманстрацыях, і хто цяпер церпіць пераслед і неабгрунтаваныя абвінавачванні.

Мы супраць таго, каб наша краіна захлыналася ў патоках хлусні, супраць пастаяннага нагнятання страху, што пазбаўляе нас магчымасці давяраць адно аднаму. Мы хочам, каб нашы словы і дзеянні аднаўлялі свабоду і асэнсаванасць ў нашай краіне.

Мы выступаем у абарону прынцыпаў справядлівасці і правоў чалавека, і выказваемся супраць бюракратычнага абсурду і дзяржаўнага цынізму, якія пазбаўляюць грамадзян нашай краіны усялякай надзеі на будучыню”, — адзначаюць удзельнікі марафону.

У акцыі будуць удзельнічаць:

Валянціна Аксак, Валянцін Акудовіч, Аляксей Андрэеў, Ігар Бабкоў, Павал Баркоўскі, Андрэй Бастунец, Альгерд Бахарэвіч, Міхаіл Баярын, Сабіна Брыло, Тацяна Вадалажская, Руслан Вашкевіч, Лявон Вольскі, Улад Вялічка, Адам Глобус, Віктар Жыбуль, Анатоль Івашчанка, Павал Касцюкевіч, Уладзь Лянкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Уладзімір Някляеў, Сяргей Пукст, Антон Рудак, Дзмітрый Строцаў, Андрусь Такінданг, Андрэй Хадановіч, Юля Цімафеева, Cяргей Харэўскі, Тацяна Шчытцова, Аксана Шэлест.

Акцыя будзе транслявацца ў жывым эфіры на "Радыё Свабода" (svaboda.org) і "Белсаце" (belsat.eu).

 

Падзея ў фейсбуку

***

Калі вы хочаце дапамагчы людзям, якія пацярпелі ў выніку несправядлівых абвінавачванняў, — пераходзьце па спасылцы http://bit.ly/2nWRhmP (кампанія BY_help)

 

Каментаваць