Re1ikt і «Крумкачы» рыхтуюць сюрпрыз

Гурт Re1ikt выступіць з вялікай сольнай праграмай у Карэтным дворыку у Дзень горада Мінска 8 верасня. Музыкі рыхтуюцца прэзентаваць новыя песні. Таксама плануюць адыграць вялікую праграму з старых і вельмі старых хітоў. Чакаюцца і сюрпрызы, у тым ліку з удзелам НФК «Крумкачы».

«Зараз пачынаецца самы цікавы перыяд жыцця гурта — запіс новых твораў, таму мы будзем вельмі рэдка даваць канцэрты пэўны час. Наш вялікі сольны выступ — добрая нагода пачуць нашыя лепшыя песні за доўгі перыяд і самае галоўнае — упершыню пачуць новую песню, якую мы яшчэ ніколі не выконвалі дагэтуль. І вы зможаце трошкі ўявіць, якім будзе новы дыск», — распавядае лідар і бубнач Re1ikt Аляксандр Дземідзенка.

Выступ адбудзецца ў рамках праекта “Пешаходка”. Адрас пляцоўкі «Карэтны дворык»: вул. Кірыла і Мефодзія, 8. Пачатак канцэрта: 20:30. Уваход вольны.



Гурт Re1ikt спалучае сучасныя музычныя плыні з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Калектыў выкарыстоўвае рэдкія духавыя і перкусійныя інструменты, а таксама незвычайныя гітарныя эфекты. У кампазіцыях каманды спляліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас.

Re1ikt атрымаў шэраг музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, у Літве і Расіі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: