«Рэп-каляды» ў клубе ILI!

11 студзеня ў клубе ILI адбудуцца «Рэп-каляды» — канцэрт з удзелам гурта Belaroots і рэпера Вожыка.



BELAROOTS — спалучэнне трох творчых асобаў, аб'яднаных каранямі радзімы, мовы і хіп-хоп культуры. Кожны з трох удзельнікаў гурта (Kontra, Zeman, Angst) рэпрэзентуе пэўную, родную для сябе, частку Беларусі (захад, цэнтр, усход) і прыродны элемент (агонь, паветра, вада).

Вожык — беларускамоўны рэпер, які мае трэкі з ЛСП, Znarock, выдаў ЕР «Лікёры» і падаў заяўку на адбор на Еўрабачанне-2018.


Пачынаем новы год з добрай качовай музыкі!!!

Месца: клуб ILI (пр. Незалежнасці, 131/1).
Пачатак а 19-й. Інфалінія: +37525 9969376.

УВАХОД ВОЛЬНЫ! Але трэба запісацца: https://vk.com/topic-158737608_36359175 ці па тэлефоне: +37544 7994047.



Каментаваць