Русалка пасялілася ў трактары «Беларус»

У нядзелю, 3 лістапада, ў «доме з русалкамі» трактаразаводскага пасёлка беларускі паэт, бард і выдавец Дзмітрый Строцаў прэзентаваў уласную кнігу «Вялікія вершы і малыя паэмы», у якую ўвайшлі творы, напісаныя з 1989 па 2016 гады.
З уступным словам паэт Андрэй Хадановіч зачытаў вершы з кнігі Дзмітрыя Строцава «Шаг» і ўласнай «Школа травы». «Паэзія, якая існуе недзе высока над Зямлёй і па-над сацыяльнымі праблемамі», — такой бачыць Хадановіч творчасць свайго сябра, а мінулыя кнігі «Шаг» і «Газета» — «новае слова рускамоўнай беларускай паэзіі; як паварот да таго, пра што трэба казаць, бо інакш сорамна пра гэта маўчаць». Узгадваюцца такія падзеі, як выбух у мінскім метро, украінскі Майдан.



Сярод паэтаў Строцаў выдзяляецца адмысловай распеўна-рэчытaтыўнай манерай чытання сваіх вершаў, якую ён называе «паэтычнымі танцамі», і устойлівым паважлівым стаўленнем да кожнага гуку і сэнсу сваіх тэкстаў.

З таго моманту, як першы верш быў напісаны «на спрэчку» падчас школьнага ўрока радыёэлектронікі, мінула прыблізна 40 гадоў. «З'явілася смага "доўгага паэтычнага дыхання", якая ўзгараецца ўва мне і захоплівае мяне час ад часу і па сённяшні дзень», — так апісвае аўтар пачатак свайго творчага жыцця. Завершаных паэм, акрамя двух «мега-палотнаў», за ўвесь час было напісана каля дзясятка. Але ёсць яшчэ некалькі вершаў, якія пачыналіся як паэмы, але так і не разгарнуліся ў прасторы, засталіся паэмамі «патэнцыяльнымі» і, тым не менш, перажываюцца аўтарам як «вялікія рэчы».

Некаторы час таму ўзнікла жаданне ўсе творы, напісаныя за гэтыя гады, прачытаць у адным канцэрце, што і было здейснена ў мінулым годзе. Высветлілася, што яны вельмі добра сябе адчуваюць у цесным шэрагу, дзіўна ўзаемадзейнічаюць і трымаюць увагу аўдыторыі на працягу паўтары-дзвюх гадзін. З гэтай нагоды аўтар збірае свае «вялікія вершы і маленькія паэмы» пад адной вокладкай і з такой жа «доўгай» назвай. Зборнік выйшаў у канцы жніўня ў серыі «Мінская школа» ў рамках праекта «Новыя мяхі». Як лічыць паэт, Мінск — лагічнае завяршэнне першай серыі прэзентацый «Вялікіх вершаў і маленькіх паэм», папярэднімі гарадамі сталіся Новасібірск, Масква, Кіеў, Харкаў і Бабруйск.

Падчас выступу аўтар распавядаў гісторыі, звязаныя са стварэннем сваіх твораў, разважаў пра сучаснасць і жыццё ў ёй.


«Я всё же буду говорить стихами»
(урывак з верша, з якога пачынаецца зборнік)

я всё же буду говорить стихами
а нестихами говорить не стану
мне скучно — не стихами не стихами
мне любо потому что рифмовать

«Скажем, в орла попадает стрела» 


Паколькі мінская прэзентацыя праходзіла ў «доме з русалкамі» ў так званым Трактаразаводскім пасёлку, аўтар зрабіў акцэнт на другой главе паэмы «Гневапеі» — «Каханне Бяздомнае». Манарх Вера сустракае сваю каханую, якую ён часам называе русалкай, і для сямейнага жыцця маладыя вандроўнікі выбіраюць стары трактар «Беларус», знойдзены імі на балоце. Аўтару падаецца такое збліжэнне вобразаў сімвалічным.

Внезапно ты его нашла
Среди тумана и болота
И сразу выдумать смогла
Жилище из металлолома!

Как же он сюда попал,
Этот трактор «Беларус»?
Или с неба он упал,
Я ответить не берусь?

Повсюду заросли и ряска,
И выпи крик, и хляби стон,
А посреди — поляна-сказка,
А посредине трактор-дом!

«Отец и сын» будзе выдадзены ў асобнай кнізе, якую аўтар называе «кніга аднаго верша».


«Сестра страна»
(урывак)

вы молоды
и с вами молода страна
погодок
одна из вас
её легко узнаешь сердцем
когда возьмёт разбег зелёный
хвойный
а там
рассыпалась в холмы
безмолвным Нёманом
смотреть
на облака

Гэты верш — апошні ў прэзентаванай кнізе.

«Три ангела»


Вечар скончыўся выкананнем «бонусных нумароў», сярод якіх быў танец «Душа мілай Францыі».

У цяперашні, як яго назвае аўтар, «незвычайна шчаслівы для мяне час», Дзмітрый Строцаў працуе над шасцю кнігамі на шасці мовах.


Кнігу «Вялікія вершы і малыя паэмы» можна набыць у кнігарні Логвінаў.



Здымкі:  Рыгор Бутылін

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!