Саюз беларускіх пісьменнікаў прыраўнялі да дармаедаў

Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускі ПЭН-цэнтр нечакана не ўвайшлі ў лік 13 творчых саюзаў, вызначаных Міністэрствам культуры.

Адпаведная пастанова за 30 студзеня ў 2017 года ўступіла ў сілу 17 лютага, за тры дні да моманту, калі беларусам трэба заплаціць "падатак на дармаедства" за 2015 год.

Дагэтуль сябры ўсіх творчых саюзаў былі вызваленыя ад скандальнага падатку, у тым ліку і сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў. 


Па словах яго старшыні Барыса Пятровіча, падатковая не мела прэтэнзій да сяброў саюза:

"Па прапанове Міністэрства па падатках мы ім даслалі спіс сяброў нашага саюза і яны разаслалі яго па сваіх установах. Да гэтай пастановы Мінкульта Міністэрства па падатках прэтэнзій да сяброў нашага саюза не мела", — цытуе аго словы euroradio.fm.

Паводле Барыса Пятровіча, саюз мае такія юрыдычныя правы, як і іншыя творчыя саюзы. Напрыклад, як Саюз пісьменнікаў Беларусі пад кіраўніцтвам Мікалая Чаргінца, які ёсць у спісе творчых саюзаў.

Міністэрства культуры збірала спіс творчых саюзаў амаль два гады.

Так выглядае цяпершні спіс творчых саюзаў:

1. Грамадскае аб'яднанне "Беларуская гільдыя акцёраў кіно".

2. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз архітэктараў".

3. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз дызайнераў".

4. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз журналістаў".

5. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз
кінематаграфістаў".

6. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз кампазітараў".

7. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз літаратурна-мастацкіх
крытыкаў".

8. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз майстроў народнай творчасці".

9. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз музычных дзеячаў".

10. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз тэатральных дзеячаў".

11. Грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз мастакоў".

12. Грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

13. Беларускае грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва".


Саюз беларускіх пісьменнікаў таксама выступіў з адмысловай заявай з нагоды выключэння СБП з пераліку творчых саюзаў.

"19 лютага ўступіла ў дзеянне пастанова №7 Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2017 года “Аб вызначэнні пераліку творчых саюзаў”, дзе не знайшлося месца для Саюза беларускіх пісьменнікаў — найстарэйшага творчага аб’яднання Беларусі,адзнчаецца ў заяве СБП. — Сярод заснавальнікаў нашага творчага саюза ў 1934 годзе былі Янка Купала і Якуб Колас, Змітрок Бядуля і Янка Маўр, а ў кіраванні ім удзельнічалі ўсе без выключэння народныя паэты і пісьменнікі Беларусі, у тым ліку Міхась Лынькоў і Аркадзь Куляшоў, Янка Брыль і Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч.

Мы лічым, што неўключэнне Міністэрствам культуры нашай пісьменніцкай арганізацыі ў лік творчых саюзаў мае палітычную афарбоўку і з’яўляецца ганебным крокам, які шкодзіць нацыянальнаму і грамадска-культурнаму развіццю краіны, правакуе міжнародны рэзананс і негатыўна ўплывае на імідж нашай дзяржавы. ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” мае дзесяцігоддзямі пацверджаны высокі міжнародны аўтарытэт, разам з 70 пісьменніцкімі саюзамі краін Еўропы ўваходзіць у Еўрапейскую Пісьменніцкую Раду, з’яўляецца правадзейным сябрам Генеральнай асамблеі Рады пісьменнікаў Балтыі.

Ад імя сяброў найстарэйшай творчай арганізацыі краіны патрабуем перагляду пастановы, прынятай Міністэрствам культуры, і вяртання нашаму грамадскаму аб’яднанню статуса творчага саюза".




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-02-20 19:46:58
"9 лютага ўступіла ў дзеянне..." = "19 лютага ўступіла ў дзеянне..." Калі цытуеце, то рабіце ўсё карэктна.
Не прыпадабняйцеся да міністэрства культуры, якое ў 2017 г. адшукала ў Беларусі "Беларускае грамадскае аб'яднанне "Фотамастацтва" (насамрэч з 2016 г. дэ-юрэ няма такога аб'яднання :)).
  • Valery
  • 2017-02-20 23:44:51
А што зрабiiy Саюз Беларускix пicменнiку за 20 гадоу працы пад кiраунiцтвам Александра Рыгоравича?
  • ВР
  • 2017-02-21 00:27:36
"Што зрабіў?" Зайдзіце на сайт lit-bel.org, там пра многае расказана. Дый на сайце "НЧ" вывешваюцца старонкі "Літаратурнай Беларусі" - праекта, дзе СБП вядзе рэй. Вось якія дасягненні ў "Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў", асабіста я не ведаю. Сайта гэтай суполкі не знайшоў.
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: