«Сакатала бочачка»: толькі з нашай дапамогай

Рыхтуецца да выдання кніга, прысвечаная векавым традыцыям моцных напояў у Беларусі. Кніга пісалася 18 гадоў і, нарэшце, можа дайсці да чытача. Але для гэтага патрэбна наша з вамі дапамога.


Выданне добра ілюстраванае і надзвычай інфарматыўнае — у ім сабраныя унікальныя звесткі па айчыннай алкагольнай гісторыі, пра ўсе асноўныя тыпы алкагольных напояў, якія пакінулі найбольш глыбокі след у нашай гісторыі.

Збор сродкаў на выданне кнігі пачаўся на платформе Улей. Там жа вы больш падрабязна даведаецеся пра што гэтая кніга і ў якім стылі яна напісаная

І нават прачытаеце некалькі старонак з кнігі з раздзелу пра "марцовае" піва.

Тыя, хто знойдзе магчымасць патрымаць выданне пасля зможа атрымаць кнігу значна танней. І гэта не лічачы розныя іншыя бонусы: уключаючы персанальную друкаваную падзяку і аўтограф аўтара.

Калі кніга з нашай дапамогай усё ж убачыць свет, шматлікія аматары беларускай гісторыі і кулінарных традыцый даведаюцца пра піўны каляндар Беларусі, сакавіцкае піва, пітны мёд. Змогуць прачытаць пра вясельныя пітныя традыцыі, даведацца, чаму пунш называюць заморскім дзядзькам крупніка, пра экзатычнае начынне для пітва і яшчэ шмат цікавага.

Калі вы неабыякавыя да гісторыі быту і паўсядзённасці нашых продкаў, — і да гісторыі алкагольных напояў у прыватнасці, калі цікавіцеся як і з чаго яны рабіліся, як ужываліся, што значылі, з чым асацыяваліся ў ранейшыя часы, тады гэтая кніга для вас. Тут сабраны ўнікальныя звесткі, на якія ніхто раней не звяртаў пільнай увагі. 

Каб падтрымаць выданне, трэба перайсці па спасылцы.

Аўтар кнігі "Сакатала бочачка" — Алесь Белы, гісторык, публіцыст, культуролаг. Доктар гуманітарных навук(PhD), гісторыя (2008). Вядомы блогер — псеўданімы Кухмicтр Верашчака, Gorliwy Litwin.

Дапаможам гэтаму ўнікальнаму выданню убачыць свет?!

Каментаваць