Салігорскія крывасмокі з «беларускіх Мальдзіваў»

Андрэй Курэйчык і кінакампанія «Наша кіно» падчас прэс-канферэнцыі абвясцілі пра пачатак работы над новай карцінай — першым беларускім моладзевым хорарам пад рабочай назвай «Крывасмокі» («Упыры»).

Беларускія "Мальдзівы"

Падзеі ў стужцы будуць разгортвацца ў раёне крэйдавых азёр каля Салігорска — «беларускіх Мальдзіваў», пра якія ў народзе ходзіць шмат легенд. Фільм жахаў распавядзе, чаму сёння тэрыторыю абмежавалі ад наведвання для мясцовых жыхароў.

Стваральнікі будучай карціны даўно адчувалі неабходнасць аб'яднання сваіх высілкаў. Высокі працэнт замежных карцін на беларускім кінарынку, малая колькасць айчынных стужак, а «Беларусьфільм» з-за эканамічных цяжкасцей не вырабляе дастатковай колькасці пракатных фільмаў... Неабходнасць кардынальна нешта змяняць на айчынным кінарынку падштурхнула да стварэння кампаніі «Наша кіно», якая б магла рабіць на Беларусі пракатныя карціны, што б былі цікавыя для беларускага рынку і не толькі.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна

Пачаць вырашылі з «Крывасмокаў». Ініцыятарам праекта выступіў Сяргей Якубоўскі, якія задумаў карціну яшчэ два гады таму.

У сюжэце гісторыя вандравання міжнароднай моладзевай кампаніі ў лясную глыбінку на таемнае возера, якая ператвараецца ў сутыкненне з містычным жахам, што раз на год спараджае запаведнае возера ў Купальскую ноч. Фільм разлічаны на моладзевую аўдыторыю. «Крывасмокі» — не столькі хорар, колькі слэшар, містыка, у якой адбылося сутыкненне розных культур і аўтэнтыкі. Фільм прадэманструе, што ў нас ёсць свае ўласныя страшныя легенды з незвычайнымі персанажамі.


Ужо пачаліся кастынгі, пошук цікавых маладых аўтэнтычных герояў. Здымкі плануецца скончыць у чэрвені, а міжнародны і рэспубліканскі рэліз зрабіць увосень 2017 года. Прадзюсерамі будучай карціны выступяць Віктар Лабковіч, Андрэй Курэйчык, Сяргей Якубоўскі. Рэжысёр — вядомы беларускі кліпмэйкер і рэжысёр Макс Сіры (кліпы для гуртоў «J-Морс», «Без Білета»), аператары — Аляксандр Алейнікаў («Душы мёртвыя») і Арцём Якімаў («Вышэй за неба»). Сцэнарый — сумесная праца Сяргея Якубоўскага, Андрэя Курэйчыка і Максіма Сірага. Бюджэт пакуль не вядомы — верагодна, па словах Курэйчыка, каля 50 тысяч долараў. У той жа час Якубоўскі выказаў меркаванне: ёсць верагоднасць таго, што бюджэт выйдзе і ў 100 тысяч ці нават вышэй. Праект камерцыйны, таму стваральнікі не збіраюцца звяртацца па дапамогу да Міністэрства культуры. Як і да «Беларусьфільма», бо тэхнічнае абсталяванне кінакампанія мае не горшае. Пачатак здымак плануюць на канец траўня — пачатак чэрвеня. Чакаецца, што здымкі зоймуць каля 18 працоўных дзён.


Кінакампанія «Наша кіно» заяўляе пра амбіцыйныя планы на рынку гульнёвага кіно ў Беларусі. Прадзюсары працуюць над шэрагам цікавых разнажанравых праектаў: над міжнародным баёпікам «Скарына» да 500-годдзя кнігадрукавання, у якім акрамя беларускіх плануецца ўдзел польскіх, літоўскіх, чэшскіх і італьянскіх кінематаграфістаў, над беларускай навагодняй камедыяй «Традыцыя», псіхалагічным трылерам і моладзевай камедыяй. Сцэнарны партфель кінакампаніі ўжо складае больш за 10 праектаў.  

Усе стваральнікі новай карціны — людзі ў кінабізнесе не новыя. Андрэй Курэйчык і яго творчае аб'яднанне «БезБуслоў Артс» у партнёрстве са Зміцерам Фрыгам вядомыя дзякуючы яркім беларускім незалежным кінапраектам «Вышэй за неба», «ГараШ» і «PARTY-zan фільм». Кампаніі Віктара Лабковіча сталі вытворцамі культавых тэлепраектаў і паспяховых тэлевізійных серыялаў, такіх як «Што? Дзе? Калі? Беларусь», «КВЗ — Міжнародная ліга», «Сляды Апосталаў» і іншых. Сяргей Якубоўскі з'яўляўся сапрадзюсарам і забяспечваў тэхналагічны працэс шматлікім расійскім, міжнародным і беларускім кінапраектам.

Агучыў Курэйчык агучыў і суму збору «PARTY-zan фільма» — прыблізна 30 тысяч рублёў (15 тысяч долараў). Пры тым, што бюджэт быў сабраны яшчэ да выхаду фільма ў пракат, дзякуючы спонсарскай падтрымкі. Але, уліваючы перашкоды, якія чынілі фільму падчас пракату, сумы маглі быць заўважна большыя. Праз пэўны час Курэйчык паабяцаў гучную інтэрнет-прэм'еру «PARTY-zan фільма».



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: