Самая пачуццёвая калабарацыя снежня — саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з аўтызмам

Лідар гурта J:МОРС Уладзімір Пугач адкрые паказ спектакля «Восем пачуццяў, або нараджэнне чалавека» сямейнага інклюзіў-тэатра «і», што адбудзецца 17 снежня ў ДК МАЗ. 



Некалькі песень у выкананні Уладзіміра Пугача стануць прэамбулай да пастаноўкі, у якой удзельнічаюць 80 акцёраў, у тым ліку дзеці з аўтызмам. 

— Не сакрэт, што творчасць дапамагае лепш пазнаваць свет, таму яна надзвычай важная для любога дзіцяці, — каментуе У. Пугач. — Але для дзяцей з асаблівасцямі развіцця творчасць таксама дае важную магчымасць камунікаваць з аднагодкамі. Я ведаю, што інклюзіў-тэатр існуе ў тым ліку на грошы ад паказу спектакляў, таму з задавальненнем выступлю на разагрэве ў гэтых дзяцей і буду рады бачыць як мага больш людзей у зале.

Галоўныя героі спектакля — супярэчлівыя пачуцці, якія час ад часу ахопліваюць кожнага: злосць, сум, інтарэс, крыўда, страх, радасць, задавальненне, віна. 

Сваім зместам пастаноўка падыходзіць гледачам любога ўзросту: дзеці даведаюцца, чаму варта менш крыўдаваць па дробязях і радавацца як мага часцей, а дарослыя расставяць па палічках жыццёвыя падзеі адыходзячага года і прывядуць свае пачуцці ў гармонію. 

Трапіць на канцэрт і спектакль «Восем пачуццяў, або нараджэнне чалавека» можна, купіўшы квіток на bycard.by, або па тэлефоне +375 (29) 622-20-90. 


Фота Аляксея Варгана

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: