Самайн – наш: малавядомыя факты пра дачыненне шатландцаў да беларускай гісторыі

У апошнія гады ў Беларусі дзіўным чынам узрасла цікавасць да культуры кельтаў. Каштоўную спадчыну кельтаў вывучаюць гісторыкі, з'яўляюцца музычныя калектывы, якiя выконваюць кельцкую музыку, адкрываюцца танцавальныя школы, у якіх выкладаюць ірландскія і шатландскія танцы. Ну а сфера забаў рэагуе на культурнае веянне па-свойму: з нагоды галоўных кельцкіх святаў у Беларусі арганізуюць маштабныя тэматычныя фестывалі.
26 кастрычніка ў цэнтры Мінска, на тэрыторыі Цэнтральнага Батанічнага саду, разгорнецца адно з такіх “фестывальных” святаў – загадкавы, містычны Самайн.

У старажытнасці Самайн сімвалізаваў урачысты пераход прыроды ад восені да зімы, калі жывёльны і раслінны свет засынае і вяне на час халадоў, каб набрацца сіл, выдыхнуць, а потым зноў абудзіцца ад доўгага сну. Кельты верылі, што ў дні святкавання Самайна сутыкаюцца знешні і іншы свет, рэальнае сплятаецца з магічным, жывое з нежывым.

У нашы дні Самайн больш нагадвае свята кельцкага мастацтва, танца, музыкі і тэатра. Але калі нікога не здзіўляе, што яго працягваюць адзначаць у такіх традыцыйна «кельцкіх» краінах, як Шатландыя і Ірландыя, то Беларусь, здавалася б, вельмі далёкая ад кельцкай культуры і зусім не мае да яе дачынення. Аднак гэта старажытная еўрапейская культура і не настолькі чужая нам, як можа падацца на першы погляд.

Кельцкая культура, наколькі б яна ні была далёкая геаграфічна, у гістарычным плане для беларускіх земляў – культура роднасная і зразумелая. Менавіта да кельцкай нацыі належалі старадаўнія продкі шатландцаў - тых самых, якія з пачатку 16 стагоддзя з'явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі і на працягу наступных некалькіх стагоддзяў шчыльна асіміляваліся сярод карэннага насельніцтва.

Калі гэты факт – новая для вас інфармацыя, вам будзе цікава больш грунтоўна даведацца пра некалькі істотных аспектаў дачынення шатландцаў да руху беларускай гісторыі.


Шатландскія купцы

На беларускіх землях шатландцы з'явіліся ў 16 стагоддзі. Асноўнай іх дзейнасцю ў той час быў гандаль. Шатландскія купцы займаліся дробным гандлем і хутка сталі небяспечнымі канкурэнтамі мясцовым гандлярам, у прыватнасці габрэям. Некаторыя тавары былі настолькі манапалізаваныя шатландцамі, што ў народзе нават атрымалі назву «рэчы шкоцкія», хоць вырабляліся яны ў Галандыі, Францыі і нават Венецыянскай рэспубліцы. У асноўным, гэта былі карысныя ў побыце дробязі: ручнікі, рукавіцы, каралі і бялізна, венікі, нажы, ніткі і іголкі, панчохі.


Бадзяжных шатландскіх гандляроў можна было сустрэць літаральна ў кожнай вёсцы. У якасці эканамічных мер рэгулявання для іх уводзілі спецыяльныя падаткі. Законы Рэчы Паспалітай літаральна прымушалі шатландскіх гандляроў набываць нерухомасць у гарадах і ствараць сем'і. Нашчадкі гэтых шатландцаў ахвотна станавіліся падданымі Рэчы Паспалітай, каб пазбавіцца ад ранейшых фінансавых абавязацельстваў перад Брытанскай каронай.


Шатландскія ваяры

Далёка не ўсе шатландцы, якія пачалі жыць на беларускіх землях, займаліся мірным гандлем. Сярод іх таксама хапала наймітаў, якія шанаваліся за добрую вайсковую падрыхтоўку і служылі ў войску Рэчы Паспалітай.


Шатландская валюта

Менавіта дзякуючы шатландскім купцам сярод шырокай разнастайнасці грашовых знакаў, якія мелі хаджэнне ў Рэчы Паспалітай, з'явіўся яшчэ адзін - двайны шатландскі пені. Ён, дарэчы, быў першай меднай манетай, якая стала выкарыстоўвацца на тэрыторыі Беларусі! Манеты шатландскага пені памерам з сучасную капейку да нашых дзён трапляюцца на тэрыторыі Беларусі ў многіх скарбах таго часу.


Шатландская рэлігійная абшчына

Ганенні на рэлігійнай глебе былі адной з галоўных прычын, па якой шатландцы беглі ў Рэч Паспалітую. Яны ахвотна асядалі ў гарадах і мястэчках, якія належалі той галіне Радзівілаў, якая прыняла кальвінізм, — адну з плыняў пратэстантызму. А Радзівілы кальвінісцкай лініі, у сваю чаргу, ахвотна прымалі шатландцаў у якасці наёмных работнікаў. Януш Радзівіл разам з сынам Багуславам нават заснавалі для іх цэлыя паселішчы, дзе ўтварыліся буйныя, дзейныя абшчыны. Найвялікшая на тэрыторыі сучаснай Беларусі знаходзілася ў Слуцку.
Шатландская асіміляцыя.

Нягледзячы на ўсе спробы захаваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, “беларускія” шатландцы паступова растварыліся сярод карэнных жыхароў. Перапіс, якая праводзіўся ў 1620-х сярод жыхароў Пінска, змяшчае звесткі аб чатырох купцах-«шкотах», якія насілі прозвішчы Аляшковіч, Літвіновіч, Шымковіч і Ахрэмовіч!
***
Такім незвычайным чынам і атрымалася, што геаграфічна далёкія шатландцы сталіся для беларусаў роднасным народам, які пэўным шляхам паўплываў на эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх земляў.
Не дзіўна, што пад час сучаснага святкавання кельцкага Самайна рэканструкцыя сярэднявечных шатландцаў выступае адным з найбольш істотных, відовішчных і гістарычна падрабязных блокаў фестываля!

На фестывалі “Самайн” у Менску можна будзе наведаць лагер «Шатландская пяхота», дзе сярэднявечныя шатландскія горцы распавядуць усім жадаючым пра асновы баявога мастацтва, майстэрства бітвы на дзідах, мячах, навучаць тэхнікам страявога бою, танцам і гульням. У межах шоу-праграмы гледачы пабачаць экстрымальнае трукавае шоу “Шатландскай пехоты”, а таксама змогуць самастойна ўзяць удзел у гульнях гурцаў – традыцыйных шатландскіх спаборніцтвах па кіданню бервяна, узняцце і пераносу цяжараў, кіданню піўной бочкі і барацьбе на руках.

Запрашаем даведацца больш пра каштоўную спадчыну кельцкай культуры і разам адзначыць свята “Самайн” у цэнтры Мінска!
***
26 кастрычніка 2019 года
Цэнтральны Батанічны сад НАН РБ
Пачатак мерапрыемстваў у 11.00


Даведкі па тэл. (017) 292-69-15
Падрабязнасці: https://vk.com/samhainminsk

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!