«Дзень усіх Святых у Бруге» запрашае на бітву дабра і зла!

Фестываль «Дзень усіх Святых у Бруге», як і раней, працягвае збіраць сотні прыхільнікаў цяжкай музыкі і змрочнай атмасферы Хэлоўіна з усёй Беларусі.


Асаблівасцю фестывалю з'яўляецца абавязковая наяўнасць пэўнай тэматыкі, вакол якой грунтуецца канцэпцыя і візуальнае афармленне сцэны, усіх лакацый і інтэрактыўных зон мерапрыемства.

Тэматыка 9-га па ліку фестывалю "Дзень усіх Святых-2020" — Heaven&Hell — адлюстроўвае вечнае
супрацьстаянне дабра і зла, у якім кожнаму неабходна прыняць удзел і адстаяць выбраны бок. Госці мерапрыемства перанясуцца ў змрочны, загадкавы незямны свет, дзе змогуць пагаварыць па душах з Харонам, паспрабаваць яблык з дрэва пазнання і выпіць шот у кампаніі анёлаў і дэманаў!


Музычны блок фестывалю ў 2020 годзе прадставяць знакавыя метал-каманды Беларусі:

Evthanazia (брутал дэз-трэш метал)
PLEMя (трайбл-метал)
Among Your Gods (мелодык-дэз метал)
Dymna Lotva (дум-метал)
і інш.

Акрамя выступлення музычных каманд, гасцей фестывалю чакаюць змрочныя дэкарацыі і фотазоны, анімацыйная праграма і фантастычныя перформансы:
шоў шаманаў Ketri;
сілавое шоу: рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінеса, адзін з наймацнейшых людзей планеты – Кірыл Шымко!
жкстрэмальнае шоу, трукавыя паядынкі, "Шатландская пяхота";
неонавае шоу Steam Show.
***
Дата: 31/10/2020
Месца: паб "Бруге" (Мінск, Партызанскі праспект, 6А.)
Адкрыццё дзвярэй у 17:00.

Інфалінія: +375 (29) 310-46-20
Арганізатары: Экстрым Тэатр «Berserk»
Афіцыйная група: https://vk.com/halloweenbrugge

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: