«Санаторый пад клепсідрай»: Знойдзеныя ў перакладзе

Арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску пры падтрымцы выдавецтва «Логвінаў» цыкл «Санаторый пад клепсідрай» уключае літаратурныя чытанні і размовы пра культавых польскіх аўтараў ХХ-ХХІ стагоддзя, сярод якіх ёсць і нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаткі.

“Тут мы рэактывуем мінулы час
з усімі яго магчымасцямі, а значыць,
і з магчымасцю ачуняць”.
Бруна Шульц “Санаторый пад клепсідрай”

Файная магчымасць, не пакідаючы кватэры, пачуць геніяльную паэзію, зацікавіцца актуальнай прозай, зарыентавацца ў найлепшых кніжных выданнях польскіх пісьменнікаў па-беларуску.

Падчас пятай сустрэчы, якая носіць назву “Знойдзеныя ў перакладзе”, Марына Шода і Андрэй Хадановіч зладзяць агледзіны найцікавейшых кніжных публікацый, зробленых беларускімі перакладчыкамі і выдаўцамі польскай літаратуры. Вы пачуеце пра папулярныя выданні і кнігі для эстэтаў, “стопрацэнтныя” бестсэлеры і творы, якія заслугоўваюць большай чытацкай увагі.

Вядоўцы прадставяць свой суб’ектыўны рэйтынг польскіх паэтаў, раманістаў і навелістаў, класікаў і сучасных аўтараў дзіцячай літаратуры, найцікавейшых з’яваў у рэпартажы, а таксама ў дэтэктыве, фэнтэзі ды іншай “жанравай” прозе, дапамогуць лепей зарыентавацца ў знакавых імёнах і тэндэнцыях польскай літаратуры і беларускага перакладу, а таксама падкажуць, як набыць гэтыя выданні праз інтэрнэт.

Сустрэча пройдзе ў прамым эфіры 19 траўня а 17-й на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.

Арганізатары запрашаюць да прагляду і заахвочваюць да актыўнага ўдзелу – задавайце пытанні і дзяліцеся меркаваннямі.

Польскі Інстытут у Мінску у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй цалкам пераносіць сваю дзейнасць у віртуальную прастору. У сувязі з гэтым запрашаем сачыць за інфармацыяй і падзеямі на сайце і старонках у сацыяльных сетках:

#Заставайсядома – культура прыйдзе да Цябе!

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: