Сапраўдны музычны сінкрэтызм: «Кашлаты вох» прадставіў новы сінгл (фота)

Мінскія трэшфолкпанкі 29 верасня выступілі ў «Траецкім магнаце» і прэзентавалі сваю новую песню «Чырвонае Вока».

Па словах музыкаў, яны не выступалі з восені 2017. Цяпер жа каманда Вячкі Красуліна выйшла са спячкі і запісала новы сінгл сумесна з гуртом «Бульбингем» і Alex Burn.

Фронтмэн гурта за некаль тыдняў да канцэрта зламаў нагу, але гэта не перашкодзіла яму выступіць і нават крыху танчыць. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!