Саша Філіпенка прэзентуе раман «Чырвоны крыж» у Мінску

Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенка «Чырвоны крыж» пройдзе 5 ліпеня ў 19:00 у Кнігарні Логвінаў.
Пра кнігу раскажуць і на ўсе пытанні адкажуць пісьменнік Саша Філіпенка і генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Пагаворым пра памяць, гістарычную віну, пакаянне і мінулае, на якое нельга забывацца.

 «Я ў Расеі часта бачу аўтамабілі з наклейкамі “1941–1945. Можам паўтарыць”. Мне б хацелася, каб яны прачыталі “Чырвоны крыж” і ўявілі, у якіх умовах яны б апынуліся, калі б трапілі ў палон, напрыклад, і падумалі, ці варта гэта ўсё паўтараць. Хочацца, каб яны на сэкунду задумаліся», — распавядае Саша Філіпенка ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Саша Філіпенка – пісьменнік, журналіст, сцэнарыст і вядучы. Аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне», «Чырвоны крыж». Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году.

Калі: 5 ліпеня (серада)
Дзе: Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а), 19.00

Уваход вольны
VK

Кантактны тэлефон: +375447424832


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: