СБП запрашае на вечарыну памяці Рыгора Барадуліна

Вечарына памяці Рыгора Барадуліна адбудзецца 27 лютага. Калегі і сябры, блізкія людзі збяруцца разам, каб ушанаваць памяць народнага паэта Беларусі.



Вечарына, прысвечаная памяці Рыгора Іванавіча Барадуліна, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, выбітнага творцы, які пайшоў з жыцця летась, пройдзе 27 лютага 2015 г. у 18.30.

Месца: Палац Мастацтваў (вул. Казлова, 3).

Арганізатары імпрэзы: ГА «Саюз беларускіх мастакоў» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Запрашаем прыходзіць усіх неабыякавых.

Уваход ― вольны.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!