Шулеры, якія забрахаліся

З дзённіка Карнея Іванавіча Чукоўскага пра Расею і яе прапаганду



25 ліпеня 1969.

Увесь захоплены палётам амерыканцаў на Месяц. Нашы інтэрнацыяналісты так шмат гаварылі аб сусветным маштабе касмічных палётаў, поўныя зайздрасці і нянавісці да вялікіх амерыканскіх герояў — і выклікалі тыя ж пачуцці ў народа. У той час, калі ў мяне "грудзі ад пяшчоты баляць" — пяшчоты да гэтых людзей, хатняя прыслужніца Ліды Маруся сказала: "Эх, ​​здохлі б яны па дарозе". Школьнікам даводзяць, што амерыканцы паслалі на Месяц людзей з-за чэрствасці і нялюдскасці; мы, маўляў, пасылаем апараты, механізмы, а подлыя амерыканцы — жывых людзей! Дзякуючы здольнасці рускага народа забываць сваё ўчарашняе мінулае, цяперашняя прапаганда можа свабодна брахаць, быццам "толькі пры бяздушным капіталізме могуць пасылаць жывых людзей на Месяц".

Шулеры, якія забрахаліся!

Словам, бедныя сектанты нават не жадаюць адчуваць сябе часткай чалавецтва...

"24 сакавіка 1969 г.

Тут (у шпіталі) мне асабліва ясна стала, што начальства пры дапамозе радыё, тэлебачання і газет распаўсюджвае сярод мільёнаў разухабістыя гнюсныя песні — каб насельніцтва не ведала ні Ахматавай, ні Блока, ні Мандэльштама. У размове цытуюць самыя вульгарныя фразы, і ніхто не ведае Пушкіна, Баратынскага, Жукоўскага, Фета — ніхто.

У гэтым акіяне пошласці купаецца ўся напаўінтэлегентная Русь, і тыя, хто ведаюць і любяць паэзію, — гэта малюсенькая сажалка...

І можна наперад ведаць, што яны скажуць з любой нагоды. Не людзі, а мэбля — гарнітур крэслаў і г.д.

Калісьці Шчадрын і Кузьма Пруткоў смяяліся над праектам аб увядзенні ў Расіі адзінадумства — зараз гэты праект ажыццёўлены; ва ўсіх аднолькавы казённы метад мыслення, яркія індывідуальнасці сталі найвялікшай рэдкасцю...

Крыніца: Facebook

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: