SHUMA, Бакей, Лера Яскевіч і іншыя артысты прызналіся ў любові да Мінска

SHUMA, Бакей, Лера Яскевіч, Валік Папсовы, Ліса – гэтых артыстаў цяжка ўявіць на адной сцэне, але яны сабраліся ў студыі і запісалі трэк «Мінск з характарам». Ягор Kipah, прадзюсар музычнага праекта, кажа, што артысты хацелі стварыць песню, пад якую можна і на Кастрычніцкай «патусіць», і ў навушніках паслухаць, гуляючы «ў парку Серабранкі дапазна».
Сёння, 27 чэрвеня, трэк-прызнанне ў любові да горада з'явіўся ў адкрытым доступе. Праслухаць яго можна па спасылцы.

Чатыроххвілінную кампазіцыю стварылі прадзюсар Ягор Kipah і пяць «характарных» беларускіх выканаўцаў. Кожны пісаў сваю партыю сам: артысты хацелі перадаць асабістае стаўленне да горада, дзе жывуць і твораць.

Асноўны пасыл слоў песні ў тым, што нам трэба навучыцца цаніць свой горад, перастаць параўноўваць яго з іншымі сталіцамі і зразумець адну простую рэч: усё, што ў ім адбываецца, падабаецца нам гэта ці не, – залежыць толькі ад саміх жыхароў. Паводле слоў аўтараў, цяжэй за ўсё было стрымацца і не запісаць гімн замест танцавальнага трэка.


Песня-прызнанне гораду – частка міжнароднага праекта брэнда Borjomi #городсхарактером. У Кіеве, Маскве, Тбілісі артысты, дызайнеры, блогеры распавядаюць пра свае гарады на мове папулярнага мастацтва. У Кіеве, да прыкладу, маладыя рэжысёры здымаюць кіно пра характэрныя рысы свайго горада. Мінск апошнім часам праславіўся як радзіма таленавітых спевакоў, таму і нарадзілася ідэя стварыць музычны праект, а менавіта – запісаць песню.

«Borjomi аднолькава любяць і ў Мінску, і ў Кіеве, і ў Маскве, і ў іншых гарадах. Нягледзячы на тое, што яны размешчаныя недалёка адзін ад аднаго, яны зусім розныя. Мы хочам даць магчымасць жыхарам праявіць сябе і расказаць пра асаблівыя рысы сваіх родных гарадоў», – кажа арганізатар праекта і прадстаўнік ГМ «Баржомі» Кацярына Кілбас.

«З аднаго боку, мы любім Мінск. А з другога – як быццам яго крыху саромеемся, – разважае прадзюсар Ягор. – Сваіх артыстаў прызнаём толькі тады, калі яны «прывязуць» прызнанне з-за мяжы. І так ва ўсім. Мы хочам выправіць сітуацыю, хочам паказаць, што ў Мінска, вядома, ёсць недахопы, але сёння наш горад сапраўды не сумны – тут цяпер самы рухняк».


Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!