Shuma: беларускія русалкі ў стылі deep house

Гурт Shuma прадставіў відэа на клубную версію народнай песні «Рано рано». Кампазіцыя анансуе выхад новага альбома «Сонца», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 27 мая ў ангары «Хулігана» пры падтрымцы «Атлант Тэлекам».


У беларускай і славянскай міфалогіі русалкі спакушалі мужчын і казыталі ці абдымалі іх да смерці, таму людзі іх баяліся. У русальны тыдзень усе пазбягалі хадзіць па адным у лес і ў поле, а таксама не купаліся.

— «Рано рано» — адзін з самых танцавальных і своеасаблівых трэкаў у альбоме. Тут мы адмыслова пастараліся стварыць атмасферу хвалявання, псіхадэлічнасці, непрадказальнасці, каб паказытаць нервы. Для трэка адмыслова была запісана дуда, якую апрацавалі такім чынам, каб яе гук стаў плаваючым і дзіўным, быццам вы чуеце яе праз сон, — тлумачыць вакалістка і ідэйная натхняльніца калектыву Руся.

Shuma «Rano Rano» 


Новая версія кампазіцыі аранжыраваная ў стылі deep house і адлюстроўвае стылістыку новага альбома «Сонца», які выйдзе 20 мая, — у параўнанні з дэбютным дыскам «Жніво» ён будзе больш дынамічным і танцавальным. Аранжыроўкамі альбома займаўся Alexis Scorpio — беларускі саўндпрадусар, які ўжо больш за год працуе ў ЗША. Дыск можна замовіць на iTunes.


У сакавіку 2016 дэбютны альбом Shuma «Жніво» перамог у намінацыі «Альбом года» на ўзнагародах Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў. У якасці галоўнага прыза гурт атрымаў рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта ад інтэрнэт-аператара «Атлант Тэлекам».





Shuma з новым альбомам «Сонца»

27 мая ў ангары «Хуліган» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак у 19.00.

Інфалінія: +375 29 944 68 13



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: