Shuma падае заяўку на «Еўрабачанне»

Этна-электронны гурт Shuma падае заяўку на "Еўрабачанне". 

Фота Ганны Дрозд

Пра гэта каманда заявіла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. Гурт піша, што без грамадскай падтрымкі прайсці адбор нерэальна, таму запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да "кампаніі рэкламнага флуду".

Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы прымацца да 26 снежня. Раней пра свой намер пазмагацца за паездку на "Еўрабачанне" заявілі Гюнеш, Анжаліка Пушнова, Аляксей Грос і іншыя.


euroradio.fm


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!