«Сямашка ды Кумпанія» запісалі альбом «Трыгер»

Псіхадэлічны квінтэт «Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў запіс, які ўяўляў сабой суцэльную спантанную творчасць за выключэньнем загадзя падрыхтаваных тэкстаў. Прадстаўленыя кампазыцыі ніколі не будуць узноўленыя і застануцца толькі ў гэтым альбоме.  

Псіхадэлічны квінтэт «Сямашка ды Кумпанія» апублікаваў запіс, зроблены напрыканцы мінулага лета ў культурніцкім хабе ОК16. Гурт тады паўдзельнічаў у Фэсце турбулентнай музыкі «Прывіды Фаўста». Праграма, як заўжды, уяўляла сабой суцэльную спантанную творчасць за выключэннем загадзя падрыхтаваных тэкстаў.  

«Запіс атрымаўся з разраду тых, якія самому хочацца пераслухваць. Усё на сваіх месцах. Унутры кампазіцый падчас звядзення не давялося нічога мяняць ці падразаць. Гарманічна-рытмічную базу стваралі Уладзь Лянкевіч (luty sakavik), Дзяніc Кудраўцаў (Sinie Gory), Яўген Булдык (Pink and sweet). А Фрыдрых Самотны (Masque Noir), дарэчы, упершыню зайграў на нядаўна набытым барытонавым саксе», — распавядае Віктар Сямашка.

Паслухаць і спампаваць «Трыгер» можна па спасылцы

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Культура: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: