Сямейны кодэкс перакладуць на беларускую мову

Першае паседжанне экспертнай рады ў пытаннях перакладу заканадаўчых актаў, створанай пасля «Вялікай размовы» з Лукашэнкам, прайшло 23 ліпеня, паведамляе Радыё Свабода.
У склад камісіі ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, міністэрстваў юстыцыі і культуры, нацыянальных цэнтраў прававой інфармацыі і заканадаўства, універсытэтаў ды іншых арганізацый. На фота з паседжання відаць, што ў паседжанні камісіі бяруць удзел загадчык кафедры беларускага мовазнаўства філфаку БДУ Мікалай Прыгодзіч, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, былы старшыня ТБМ і выканаўца абавязкаў рэктара ўнівэрсітэту імя Гілевіча Алег Трусаў, акадэмік Аляксандар Лукашанец, дырэктар Інстытуту мовазнаўства НАН Ігар Капылоў ды іншыя.

Вынікі такія:
  • дакладна перакладуць на беларускую мову Кодэкс аб шлюбе і сям’і;
  • налета (паводле Анісім — сёлета) разгледзяць магчымасьць перакласці Грамадзянскі і Выбарчы кодэксы;
пераклад усіх заканадаўчых актаў або хаця б абавязковы пераклад новых актаў не абвяшчаўся.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: