Сяргей Міхалок і гурт Brutto выступяць у «Мінск-Арэне»

8 сакавіка Brutto выступіць у «Мінск-Арэне», дзе прадставіць новую праграму Double Hot.

— Мы ў эйфарыі ад выступу Brutto ў «Мінск-Арэне». Зіма праляціць у рэпетыцыях і трэніроўках — нам неабходная алімпійская форма, каб выступіць годна на роднай зямлі. Сустрэнем Вясну святочным канцэртам і цудоўным настроем! — падзяліўся эмоцыямі Сяргей Міхалок.

У праграму Double Hot ўвайшлі лепшыя трэкі з альбомаў Brutto "Родны край» і Underdog, а таксама залатыя хіты «Ляпісаў» за апошнія 10 гадоў. Група пракацілася з  Double Hot па гарадах Украіны, Амерыкі і Еўропы і, вядома, гучна прэзентавала праграму ў Гомелі. Ужо на радзіме да Brutto далучылася знакамітая духавая секцыя «Ляпісаў».

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: