Сярод лепшых выпускнікоў Польскага Інстытута – адзін з аўтараў «Новага Часа»


У Палацы мастацтваў адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў выпускнікам курсаў польскай мовы, арганізаваных Польскім Інстытутам у Мінску. Слухачы, якія паказалі найлепшыя вынікі навучання, атрымалі памятныя падарункі ад Інстытута і прадстаўнікоў Пасольства Рэспублікі Польшча ў РБ. Сярод лепшых выпуснікоў – адзін з аўтараў «Новага Часа» Алег Грушэцкі.
Уручэнне пасведчання (і прэзэнта) Грушэцкаму Дырэктарам Інстытута, саветнікам Пасольства РП у РБ Цэзарыем Карпіньскім

Уручэнне пасведчання (і прэзэнта) Грушэцкаму Дырэктарам Інстытута, саветнікам Пасольства РП у РБ Цэзарыем Карпіньскім

Польскі Інстытут у Мінску — установа з дыпламатычным статусам, якая дзейнічае пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Польшча з 1994 года. Гэта адзін з 25 Польскіх Інстытутаў па ўсім свеце. У інстытуце дзейнічаюць двухгадовыя курсы польскай мовы і культуры. Цяпер атрымалі пасведчанне аб заканчэнні слухачы 2017/2019 гадоў навучання. Лепшыя сем выпускнікоў, якія атрымалі не менш чым 67 балаў з 70, ганарова былі ўзнагароджаны пасведчаннямі і памятнымі прызамі з рук Дырэктара Інстытута, саветніка Пасольства РП у РБ Цэзарыя Карпіньскага. Алег Грушэцкі набраў 68.

Лепшыя выпускнікі разам з выкладчыкамі і дырэкцыяй Інстытута

Лепшыя выпускнікі разам з выкладчыкамі і дырэкцыяй Інстытута



Завяршылася цырымонія творчымі выступленнямі выпускнікоў – вершамі, песнямі і кароткімі тэатральнымі пастаноўкамі на польскай мове. Таксама выступіў фальклорны калектыў з Чэрвеня з беларускімі народнымі песнямі.

Алег Грушэцкі


Фальклорны гурт з Чэрвеня

 
Творчыя выступленні груп выпускнікоў





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!