Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Сяржук Доўгушаў спяваў для беларусаў Нью-Ёрку (фота, відэа)

6 і 7 кастрычніка ў Нью-Ёрку адбыліся два канцэрты Сержука Доўгушава, этнографа, саліста Дзяржфілармоніі, лідара гурта Vuraj, ініцыятара "Спеўнага сходу".


Выканаўца пазнаёміў публіку з традыцыйнымі музычнымі інструментамі: колавай лірай, акарынай, жалейкай, сапілкамі розных памераў.


Па традыцыі спеўных сходаў Сяржук заахвочваў публіку спяваць разам з ім, і зала ў захапленні падхоплівала: "Штось у лесе гукае, Салавейка спявае..."


Акрамя народных песень спявак выканаў некалькі аўтарскіх на словы Уладзіміра Караткевіча.



Каментаваць