Сёння адбудзецца жаночы паэтычны анлайн-марш

Пачатак маршу запланаваны на 19 гадзіну.
«З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Менску. Беларусы памятаюць шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасці, прагулкі з парасонамі, дэмаршы, счэпкі, разгоны і пасткі, у якіх пабывалі жанчыны. Увесь свет захапляецца беларускамі – таленавітымі і смелымі палітыкамі, журналісткамі, юрысткамі, музыкамі, грамадскімі дзяячкамі. Беларускія паэткі таксама не застаюцца ўбаку, – падкрэсліваюць арганізатары падзеі. – Яны пішуць тэксты, расказваюць свету пра тую трагедыю, якая адбываецца ў нас дома, праз дадзены талент слова фіксуюць усё, што адбываецца з кожнай і кожным з нас – і што не павінна быць забыта».

На Жаночы паэтычны анлайн-марш «выйдуць»: Крысціна Бандурына, Дар’я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева. Вядомыя паэткі падзеляцца сваімі вершамі і адчуваннем часу.

Пачатак маршу запланаваны на 19 гадзіну. Далучыцца можна праз сацсеткі або Youtube-канал. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: