Сёння — дзень народзінаў Сакрата Яновіча

Беларускі і польскі пісьменнік, старшыня беларускай партыі ў Польшчы нарадзіўся ў 1936 годзе ў Крынках на Падляшшы.

Сакрат Яновіч — вядомы беларускі пісьменнік, майстар лірычных мініяцюраў, напісаных паэтычнаю прозаю; адзін са шматгадовых лідараў беларускае меншасці ў Польшчы, аўтар 30 кніг. Пісаў на беларускай і польскай мовах.

У цэнтры ягонай творчасці — нацыянальная праблематыка, самасвядомасць беларусаў. Дэбютаваў апавяданнем у 1956-м у беластоцкай «Ніве» — газеце беларусаў Польшчы. Пераклаў на польскую мову «Вітражы» Я. Брыля, п’есу Я. Шабана «Шрамы» для Драматычнага тэатра імя Я. Вэнґеркі ў Беластоку.

У 1970 годзе яго звольнілі з беластоцкай «Нівы» за «беларускі нацыяналізм».

У савецкія часы быў завербаваны спецслужбамі Польскай Народнай Рэспублікі, у чым прызнаўся ў 2007 годзе.

Памёр ва ўзросце 76 гадоў у сваім доме на Падляшшы.

belsat.eu


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: