Сёння ёсць магчымасць бясплатна патрапіць на канцэрт памяці Барадуліна

На жаль, шмат квіткоў на вечаровы канцэрт памяці Рыгора Барадуліна засталіся нераспрададзенымі. Арганізатары заклікаюць людзей, хто можна і хоча прыйсці, але не мае грошай на квіток (каля 10 р), завітваць бясплатна.


Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў кіраўнік Арт-Сядзібы Павел Белавус:

«Сябры, трэба дапамога, тут справа гонару.

Сёння, 26 лютага, у Палацы культуры ветэранаў а 19-й гадзіне вялікі канцэрт прысвечаны памяці Рыгора Барадуліна. Нажаль з 400 квіткоў прададзена толькі каля 100. Але не хочацца, каб такі канцэрт адбываўся ў паўпустой залі.

Таму, калі ў вас не атрымалася набыць квіток ці няма магчымасці, прыходзьце так, пусцім бясплатна! Бярыце родных і блізкіх ды прыходзьце слухаць музыку ад лепшых фолк-рок калектываў краіны.

Дыск і канцэрт рыхтаваліся доўга, ды музыкі і народны паэт Беларусі вартыя поўнай залі слухачоў.
Распавядзіце пра сённяшняе мерапрыемста і гэтую прапанову іншым у сацсетках ды можа ў нас атрымаецца сабраць поўную залю ў апошні дзень.

Я буду на ўваходзе. Бясплатна прапусцім па паролю "Сёння чакаецца дробненькі дожджык".
Паралельна, для тых хто захоча падтрымаць музыкаў, будзе магчымасць і на месцы набыць квіток.
Падрабязней пра праект «Песні матчыны з Вушаччыны» і сам альбом тут: http://artsiadziba.by/…/2…/02/16/piesni-matcyny-z-vusaccyny/

Да сустрэчы!»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!