Сёння на анлайн-фэсце «Артысты перамогі» выступіць Зміцер Вайцюшкевіч

У суботу 1 мая акустычны анлайн-канцэрт заграе Зміцер Вайцюшкевіч. Пачатак а 20-й гадзіне.
Акрамя сваіх вядомых песень Вайцюшкевіч выканае і новыя, піша арганізатар канцэрту, Беларускі фонд культурнай салідарнасці.

Зміцер Вайцюшкевіч стварыў больш за 20 сольных альбомаў і праграм на вершы беларускіх і замежных паэтаў.

Фэст «Артысты перамогі»​ ладзіцца ў гонар музыкаў, якія працягваюць праводзіць канцэрты, нягледзячы на пераслед. Шэраг музыкаў адбылі суткі арышту за дваровыя канцэрты.

Паводле «Свабоды».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: