Сёння польскія і беларускія артысты выступяць з супольным канцэртам у знак салідарнасці з Беларуссю

Канцэрт будзе паказаны па трох польскіх каналах і па тэлебачанні «Белсат».

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева. 6 верасня 2020 года


Сёння польскія і беларускія артысты выступяць з супольным канцэртам у знак салідарнасці з грамадзянамі Беларусі, якія выказваюцца супраць рэжыму. 

Канцэрт арганізоўвае Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы і дзяржаўнае Польскае тэлебачанне. Канцэрт будзе паказаны па трох польскіх каналах і па тэлебачанні «Белсат».

У канцэрце прымуць удзел зоркі польскай музычнай сцэны Эдыта Гурняк, Станіслаў Сойка, Катажына Цэрэквіцка, Славэк Унятоўскі ды іншыя. З беларускага боку выступяць Лявон Вольскі, Вераніка Круглова, Shuma, Віктар Шалкевіч ды Зміцер Вайцюшкевіч. Акрамя таго, на сцэне выступіць беларус Максім Войцюль — вядучы майстар сцэны Нацыянальнага польскага балету.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: