Сёння ў 20:00 адбудзецца анлайн-канцэрт гурта VAL

У гурта застаюцца шанцы паўдзельнічаць у "Еўрабачанні".
Гурт VAL правядзе анлайн-канцэрт сёння а 20-й. Глядзець яго можна будзе на YouTube

Гурт быў абраны прадстаўніком Беларусі на "Еўрабачанні", але ж праз іх грамадзянскую пазіцыю БТ скасавала кантракт.

Як заяўляе Фонд культурнай салідарнасці, у VAL застаюцца шанцы паўдзельнічаць у "Еўрабачанні".

Калі Еўрапейскі вяшчальны саюз пазбавіць БТ права выбіраць прадстаўніка краіны на конкурс, яны могуць паехаць у Ратэрдам, як пераможцы леташняга адбору.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: