Сёння ўвечары «Купалаўцы» прэзентуюць незвычайную прэм’еру

Незалежная тэатральная група і падкаст-праект «3 акт» прадстаўляюць аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова «Ордэн Белай Мышы».

Твор напісаны ў стылі антыўтопіі — гэта своеасаблівае разважанне аўтара пра адносіны ў грамадстве, дзе няма здаровай канкурэнцыі, дзе ўсё існуе толькі ў адным экзэмпляры.

Два лёсы: пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых – сустракаюцца ў філасофска-інтэлектуальнай размове, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.

Ролі агучвалі легендарныя Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў.

Аўдыёспектакль створаны ў супрацоўніцтве з падкаст-праектам «3 акт». Гэта некамерцыйная беларуская ініцыятыва, якая займаецца стварэннем аўдыяспектакляў паводле класічнай і сучаснай драматургіі ў фармаце падкастаў.

Сёння а 19:00 «Купалаўцы» будуць чакаць вас на сваім ютуб-канале, а таксама на старонках праекта «З акт» .

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: