SKLF&Baisan запісалі нефармальны гімн Берасця

Дуэт SB (SKLF&Baisan) выдаў сінгл Radyjo Bierascie. Праект музыкі Валерыя Сакалова і паэта Алеся Плоткі прысвячае cамотнік тысячагоддзю горада над Бугам, а ягоны стыль акрэслівае як «нефармальны гімн памежнай сталіцы».

Разынка рэліза – ягоны “другі бок”, архіўная версія 2015-га году, дзе гучаць галасы Пашцета (Sciana) і Байсана перыяду лекавання сухотаў. Cлухаць сінгл можна на Itunes, Soundcloud і Ўкантакце.

Каментуе Baisan, – “Трэк ідэальна пасуе для перадсвітанкавага слэма недзе на лысай хаце ці на каматозным лецішчы. Я аддаў Берасцю тры гады рэпетыцый, кіламетры польскіх выездаў і мне тут заўжды ёсць з кім пабалакаць у фармаце “па граму за кожны год гісторыі горада”. Гэта наш рэспект усёй берасцейскай школе, беларускай душы на два бакі: варшаўскі і маскоўскі. Спадзяюся, ў Гомелі мне не перастануць выпісваць контрамаркі на канцэрты”.

Валеры Сакалаў вядомы як душа праекта SKLF і электроншчык гурта Sciana. Алесь Baisan Плотка –  вакаліст апошняга складу берасцейскага гурта TerraKod, з якім выдаў альбом Paspality. Песні на яго словы і пераклады спявалі Vopli Vidopliasova, GodsTower, Naka і іншыя. У тым ліку стварыў адмысловы “берасцейскі” тэкст песні Ratamahatta, з якім гурт SandGlass выйграў MensFest.

Праект упершыню засвяціўся з аматарскім відэа на песню Krasny Limuzin, клаўд-рэп пра масавыя бальшавіцкія рэпрэсіі. Пра далейшыя планы музыкаў нічога не паведамляецца.

Звядзенне загалоўнага трэка – Раман Грынберг. Вокладка – Анатоль Курысь.

Паводле прэс-рэлізу 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!