Слонімскі фатограф пачатку ХХ стагоддзя

У 1910-х-1930-х гадах у Слоніме жыў з сям’ёй фатограф Барыс Вайнштэйн. Ён меў сваю фотамайстэрню ў самым цэнтры горада на Параднай вуліцы, потым – на Панятоўскага. Дзякуючы Вайнштэйну да сённяшніх дзён захаваліся сотні паштовак Слоніма, якія ён выпускаў за свой прыватны кошт у мясцовых друкарнях. Гэта найперш паштоўкі Слоніма падчас Першай сусветнай вайны.
Барыс Вайнштэйн перажыў вайну, а потым і польска-бальшавіцкую вайну, а падчас Польшчы (1920-1939) таксама займаўся фотасправай. У палітыку і ў ваенныя деянні ён ніколі не лез, а фатаграфаваў немцаў, рускіх, беларусаў, яўрэяў, палякаў. Калі ў Слоніме дыслацыраваліся 79 і 80 польскія пяхотныя палкі, то жаўнеры ў асноўным заказвалі фатографа Барыса Вайнштэйна. На многіх здымках таго часу стаяць яго пячаткі і фірменныя знакі. А вось асабістага здымка Вайнштэйна адшукаць не ўдалося. Невядома таксама, як склаўся яго лёс перад Другой сусветнай вайной і пасля вайны. Але для нашчадкаў ён пакінуў унікальныя і рэдкія здымкі Слоніма і людзей.
Паводле Радыё Рацыя

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-10-28 12:22:38
Вось на гэтых фотаздымках бачым усю нашу незалежнасць у двукоссях ад 25 сакавіка 1918 года: або пад немцамі часова былі б тады, або пад палякамі да сённяшняга дня. Таму не час быў для нашае дзяржаўнасці той сакавік 1918, а прыйшоў час тады, калі прыйшоў. Зарадзілася наша незалежнасць усё ж у Расеі, дзякуючы расейскаму бальшавізму ды Вялікаму Кастрычніку 1917 + дзякуючы нашым падсадным качкам-беларускім бальшавікам ў расейскім Смаленску 01.01.1919 праз тры дні пасля стварэння КП(б)Б. Потым падымаліся мы як дзяржава 70 лят (гаспадарка і дзяржаўнасць), пасля чаго Гарбачоў сваёй перабудовай СССР ды з рук Ельцына ў Белавежжы ў 1991 даравалі нам тую дзяржаўную беларускую незалежнасць, з якой ужо 27 лят ня ведаем, што рабіць. Патрэбна яна нам была, як... Як мае быць.