Смаляны, якія па-ранейшаму выміраюць

Мясцовыя ўлады фактычна праігнаравалі ліст грамадскіх актывістаў адносна захавання Смалянаў і надання мястэчку статусу гістарычнага паселішча.

Смаляны па-ранейшаму выміраюць, а Аршанскі райвыканкам не дбае пра мястэчка.

Краязнаўца Віктар Міхасёў распавёў пра ўнікальны млын, які ў свой час з берагу ракі Адроў быў перавезены ў Смаляны.

– Млын старадаўні. Вядома, што ён яшчэ з 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Належаў некалі вядомаму чалавеку і таленавітаму гаспадару Цітову, які гаспадарыў на Смалянах і развіваў сельскую гаспадарку перадавымі метадамі ў тыя часы. Адказ быў такі: млын будзе закансерваваны да 30 жніўня. Але нічога так і не было зроблена.



Ліст да Аршанскага райвыканкама актывісты пісалі па-беларуску, але атрымалі адказ на рускай мове, што з’яўляецца парушэннем закона.


У Смалянах, дзе пахаваныя Тамаш Зан і Міхал Чарноцкі, а таксама знаходзяцца ўнікальны касцёл, руіны замка Белы Ковель, царква і млын, практычна ўсе славутасці цяпер у занядбаным стане.



У мястэчка прыязджаюць турысты з Беларусі і замежжа, пераважна з Польшчы, аднак не маюць ніякай магчымасці набыць сувеніры пра Смаляны, а інфраструктура мястэчка з-за бяздзеяння ўладаў апынулася ў вельмі кепскім стане.

 

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!