Канцэрт
праходзіць ў Рэспубліканскім палацы культуры імя Шарко. Музычная
праграма прысвечаная 80-годдзю знакамітай песні на словы беларускага
паэта і музыкі Адама Русака "Бывайце здаровы, жывіце багата".
У
першай частцы канцэрта гучалі песні на словы Адама Русака і музыку
Ісака Любана (у Змітра Вайцюшкевіча складзена адмысловая праграма), у
другой — лепшыя і любімыя песні розных розных гадоў творчасці.
Трэба
адзначыць, што канцэрт Змітра Вайцюшкевіча на вялікай пляцоўцы ў Мінску
(у сувязі з тым, што ўлады лічылі яго непажаданым выканаўцам) апошні
раз ладзіўся ў 2014 годзе.
Нагадаем,
сёлета 4 сакавіка ў Вільні бліскуча прайшоў юбілейны канцэрт «Нашы
каханыя», прысвечаны 10-годдзю творчай супрацы Змітра Вайцюшкевіча і
Уладзіміра Някляева.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Отличный концерт!. Наконец и у нас можно послушать настоящую белорускую эстраду
Арцём
2017-04-09 01:00:53
А яшчэ больш фота можна паглядзець тут: https://www.facebook.com/arciom.liava/posts/10212555831352226 :)
Лявон
2017-04-09 07:18:31
Было выдатна!!!!
Ірына
2017-04-09 09:25:00
Шкада, што нашага "залатага" найвышэйшага гатунку спявака можна пабачыць і пачуць раз на 3 гады. Хацела б часцей. Вялікі дзякуй за атрыманую асалоду ад канцэрта.
Абмеркаванне:
минчанка
Арцём
Лявон
Ірына