Спектакль для дзетак «Вялікая мара маленькай Вясны»

#ДзіцячыКлюб запрашае на спектакль для дзетак пад назвай "Вялікая мара маленькай Вясны", прысвечаны Масленіцы.
З надыходам вясны ўсе людзі і жывёлы пачынаюць марыць! Вы спытаеце: "пра што?". А гэтага ніхто не ведае. Яны проста мараць і вераць, што іх мары абавязкова здзейсняцца. Але самае дзіўнае, што і сама Вясна так радуецца свайму прыходу, што марыць мацней за ўсіх. Прыходзь хутчэй, дапамажы нашай Вясне сустрэць цеплыню разам з #ДзіцячыКлюб.

 Інтэрактыўная гісторыя свята з гульнямі і музыкай будзе цікавая і малодшым, і старэйшым.

16 сакавіка, 12:00, кафэ "Грай" (Інтэрнацыянальная, 33).

Запіс у гугл-форме.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375447696394



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!