Стала вядома, хто выступіць на Свяце Сонца ў Дудутках

На тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі» ў чэрвені пройдзе чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль «Свята Сонца». Асаблівая ўвага сёлета будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.


Фармат фестываля, як і ў мінулыя гады, будзе аб’ядноўваць некалькі разнапланавых мерапрыемстваў у межах адной канцэпцыі:

  • Фестываль агню і піратэхнікі, альбо FireShow-фестываль.
  • Двухдзённы open-air канцэрт на 2 сцэнічных пляцоўках.
  • Этна-пляцоўкі.
  • Рынак майстроў-рамеснікаў (традыцыйныя рамёствы).
  • Пленэр кавалёў.
  • Інтэрактыўныя і спартыўныя пляцоўкі.
  • Абрадавыя і забаўляльныя блокі напрацягу ўсяго фестываля.
Стаў вядомы лайн-ап вечаровай сцэны "Свята Сонца 2019" 22 чэрвеня.

18.00-19.00 PAWA
19.00-20.00 NAVIBAND

21.20 - 23.10 Фестиваль огненных театров

23.10-00.10 IRDORATH
00.10-01.30 JORYJ KLOC  

Афіцыйны сайт фестываля: svyata-sontsa.by  
Афіцыйная старонка фестываля: vk.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!